У шэрагу паўночна-ўсходніх амерыканскіх штатаў чакаюцца маразы да -50. Пра гэта паведамляе Нацыянальная метэаралагічная служба ЗША.

Самыя нізкія тэмпературы чакаюцца ў штатах Паўночная Дакота, Вісконсін, Аёва і Мінесота.

Анамальна халоднае для дадзенага рэгіёну надвор'е пратрымаецца да сярэдзіны наступнага тыдня. Паніжэнне тэмпературы звязана з уварваннем цыклона з поўначы.

Раней паведамлялася, што падчас снежнага шторму «Геркулес» на паўночным усходзе ЗША загінулі людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?