Былы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр вельмі актыўна пачаў шукаць падтрымку ў Эўразьвязе для расейска — нямецкага Паўночнага газаправоду. У 2010 годзе па трубаправодзе, які плянуецца збудаваць на дне Балтыйскага мора, з Расеі ў Нямеччыну павінен накіравацца газ.

Шродэр зьяўляецца кіраўніком назіральнай рады фірмы NordStream, што займаецца будовай газаправоду, спрабуе пераканаць чыноўнікаў у Брусэлі ў неабходнасьці такога праекту. Да такога кроку Шродэра схіліла рашэньне Эстоніі аб забароне будаваць магістраль на яе тэрытарыяльных водах.

Экс‑канцлер Нямеччыны намагаецца пераканаць Эўрапейску камісію ў важкасьці праекту для забясьпечэньня Эўропы газам. Такім чынам Шродэр хоча прадухіліць чарговыя пратэсты паўночных краінаў. Фірма NordStream занепакоеная магчымымі стратамі, паколькі расейскія й нямецкія гуты падпісалі кантракты на сотні мільёнаў эўра аб пастаўках абсталяваньня для будовы газаправоду.

Супраць паўстаньня газаправоду выказваюцца таксама экалягічныя арганізацыі. Справа ў тым, што ў ваколіцах выспаў Бархольм і Готлянд знаходзіцца каля 40 тыс. тонаў снарадаў з часоў ІІ сусьветнай вайны.

Супраць Паўночнага газаправоду выказваецца таксама й Польшча. Прычынай для гэтага зьўляецца ня толькі экалягічная бясьпека, але й занепакоенасьць, што расейска‑нямецкая магістраль, якая паўстае ў абыход Польшчы, адмоўным чынам паўплывае на энэргетычную бясьпеку краіны.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0