Дванаццаць з паловай тысяч акцый размешчанага ў Мінскім раёне ААТ «Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне» бязвыплатна перададзены ў рэспубліканскую ўласнасць. Адпаведная пастанова № 1174, прынятая Радай міністраў 30 снежня 2013, апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Раней акцыі знаходзіліся ва ўласнасці Мінска. Намінальная цана адной акцыі склала 10 рублёў, агульная — 125 тыс.
Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці сумесна з Мінскім гарвыканкамам даручана прыняць меры па рэалізацыі дадзенай пастановы, якая ўступіла ў сілу з дня яе прыняцця.
Пастанова прынята ў адпаведнасці з пунктам 2 загада Лукашэнкі ад 4 ліпеня 2012 г. № 294 «Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю».