Кадр з фільма Уладар пярсцёнкаў

Да такой высновы прыйшоў брытанскі навуковец, які параўнаў клімат, што панаваў у краях «Уладара Пярсцёнкаў», з сапраўднымі зямнымі краінамі. 

Доктар Лант, які даследуе творчасць Толкіна, кажа, што клімат Міжзем'я быў вельмі падобны на клімат Заходняй Еўропы і Паўночнай Афрыкі.

 Мапа Міжмор'я

Клімат Шыру, у ваколіцах якога жылі хобіты, у тым ліку Більба і Фрода Торбінс, на думку доктара Ланта, найлепш падыходзіць для Беларусі. Навуковец падлічыў, што сярэдняя гадавая тэмпература ў Шыры была каля 7 градусаў па Цэльсіі, а сярэдняя колькасць ападкаў складала 61 см. Праўда, у самой Вялікабрытаніі існуюць падобныя рэгіёны - у графствах Лінкальншыр і Лестэршыр. Таму, на думку Ланта, рэжысёры, якія праводзілі здымку Шыру ў Новай Зеландыі, памыліліся ў сваім выбары.

 

Кадр з фільма Уладар пярсцёнкаў

Сярэдняя тэмпература ў паўночных рэгіёнах Міжзем’я заставалася ніжэй за нуль – як у Паўночнай Еўропе. У сваю чаргу, паўднёвыя раёны Мордар і Харад па клімаце нагадваюць Сахару – там сухое і спякотнае надвор’е, чэзлая расліннасць.

 Кадр з фільма Уладар пярсцёнкаў

Дарэчы, параза оркаў у баях з людзьмі, эльфамі і гномамі адбылася з-за таго, што яны пакутавалі ад… авітамінозу. Калі б яны маглі толькі зрэдку з'есці пірог з заварным крэмам або салату, або вэнджанага ласося і наведаць хаця б некалькі сеансаў у салярыі, гісторыя для іх скончылася б лепш, лічыць навуковец.

 Брытанскі навуковец кажа, што ўсе свае даследваніі ён праводзіў у вольны ад працы час, бо з’яўляецца аматарам творчасці Толкіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?