Нягледзячы на рашэнне апазыцыі не склікаць Народнае веча да калядных святаў, на майдан Незалежнасці ў Кіеве ўсё адно прыходзяць людзі. Паводле дадзеных з веб-камераў, усталяваных у цэнтры сталіцы, на Майдане і прылеглых вуліцах цяпер каля 10 тысяч чалавек.

Паводле паведамленняў у сацсетках, са сцэны зачыталі традыцыйную малітву, на Майдане грае музыка, выступаюць людзі.

Напярэдадні адзін з камендантаў Еўрамайдану, народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Андрэй Парубій заявіў, што ў гэтую нядзелю Народнае веча не будуць склікаць, бо «многія людзі знаходзяцца па дамах, рыхтуюцца да свята Нараджэння Хрыстовага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?