Прэзідэнт КХЛ, намеснік старшыні праўлення ААТ «Газпром» Аляксандр Мядзведзеў прызнаўся, што лічыць не зусім нармальнай практыкай удзел у Калядным турніры дзеючых хакеістаў-прафесіяналаў.

«Калі б такія гульцы як Якушаў, Міхайлаў, Пятроў [славутыя расійскія хакеісты, якія цяпер гуляюць за ветэранскую каманду Расіі] захавалі хуткасць, яны паводле свайго майстэрства да гэтага часу маглі выступаць на высокім узроўні. І не зусім справядліва выпускаць супраць іх дзеючых гульцоў, хай нават яны не з мінскага «Дынама», а з беларускага нацыянальнага чэмпіянату. Усё ж такі ўзрост мае значэнне. Але, раз рэгламент турніру так напісаны, галоўнае, каб ён выконваўся. Менавіта так, як ён напісаны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?