Марыё Капекі |
Марцін Эванс |
Олівэр Сьміціс |
Першыя ляўрэаты былі названыя сёньня, а 12.30 паводле менскага часу
У Стакгольме стартаваў 106-ы нобэлеўскі тыдзень: сталі вызначыцца ляўрэаты нобэлеўскіх прэмій у розных галінах.
Першымі вызначыліся ляўрэаты ў галіне фізыялёгіі і мэдыцыны. Прэміі атрымалі італьянец Марыё Капэкі, брытанец Марцін Эванс і амэрыканец Олівэр Сьмітс.
Пра гэта абвесьціў Каралінскі мэдыка‑хірургічны інстытут, што знаходзіцца ў стакгольмскім прыгарадзе Сольна.
На гэтым тыдні стануць вядомыя імёны ляўрэатаў у вобласьці фізыкі, хімі, літаратуры.
Сярод вядомых намінантаў гэтага году — экс‑віцэ‑прэзыдэнт ЗША Альбэрт Гор за сваю дзейнасьць у абарону навакольнага асяродзьдзя, міратворац Намібіі Косава Марці Ахцісаары, чачэнская юрыстка Лідзія Юсупава, а таксама беларус Станіслаў Шушкевічю
Завершыцца Нобэлеўскі тыдзень 15 кастрычніка, у гэты дзень стане вядома, каму дастанецца прэмія ў вобласьці эканомікі.
Сёлетні памер прэміі — 10 мільёнаў швэдзкіх кронаў (1,43 млн даляра).
Ляўрэат атрымае таксама дыплём і залаты мэдаль з выявай Альфрэда Нобэля.