Стан экс-прэм'ера Ізраіля Арыэля Шарона пагаршаецца, і толькі «цуд» можа спыніць гэты працэс, паведамляе The Haaretz са спасылкай на галоўнага доктара бальніцы, дзе знаходзіцца Шарон.

Дзед Арыэля Шарона нарадзіўся ў Брэсце, фота AP

Дзед Арыэля Шарона нарадзіўся ў Брэсце, фота AP

«Калі не адбудзецца павароту, параўнальнага з цудам, яго стан будзеш пагаршацца з кожным днём», — заявіў доктар Зееў Ротштэйн. Ён адзначыў, што, нягледзячы на стабілізацыю жыццёвых функцый, шэраг органаў цела Шарона, у тым ліку ныркі, адмаўляюць.

85-гадовы Шарон, папулярная і вельмі спрэчная постаць ізраільскай палітыкі, знаходзіцца ў коме ўжо восем гадоў пасля цяжкага інсульту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0