Жыхар Мінска загінуў і яшчэ трое траўмаваныя ў лабавым сутыкненні легкавушкі з аўтапоездам ў раёне Слоніма. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Гродна і Гродзенскай вобласці.

Аўтамабіль «Таёта прэв'ю», якім кіраваў 45-гадовы жыхара Мінска, з якім у салоне знаходзіліся жонка і яшчэ два пасажыры, увечары 5 студзеня сутыкнуўся з аўтапоездам ДАФ. На закругленні дарогі направа легкавушка выехала на паласу сустрэчнага руху. У выніку сутыкнення вадзіцель «Таёты» загінуў, жанчына, якая сядзела за кіроўцам, з адкрытай чэрапна -мазгавой траўмай дастаўлена ў рэанімацыю і знаходзіцца ў коме. Яшчэ два пасажыры з рознымі траўмамі шпіталізаваныя. Усе ўдзельнікі ДТЗ былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Прычыны аварыі высвятляюцца. Вядома, што на абедзвюх восях аўтамабіля была ўсталяваная зімовая гума. Як адзначылі ў ДАІ, той кіроўца за апошнія пяць гадоў чатыры разы прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху: тры разы за перавышэнне хуткасці больш чым на 20 км/г і адзін раз за выезд на сустрэчную паласу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?