Калі вы лічыце, што К + М + В, якія каталікі пішуць на дзвярах, гэта імёны вешчуноў Кашпара, Мельхіёра і Бальтазара, што прыйшлі пакланіцца маленькаму Хрысту, то вы памыляецеся, піша сайт deon.pl. Правільна такі надпіс мае выглядаць наступным чынам: C + M + B 2014 (або, адпаведна, іншы год). Гэта чытаецца з лаціны як Christus Mansionem Benedicat — «Няхай Хрыстос дабраславіць гэты дом (кватэру)». А два знакі «+» — гэта не «плюсікі», а «крыжы» — знак дабраславення.

Лацінскае «С» змянілася на «К» ў Сярэднявеччы, калі легенда пра трох каралёў набыла вялікую папулярнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0