Прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш ухваліў кандыдатуру Лаймдоты Страўюмы на пасадзе прэм'ер-міністра краіны і заклікаў яе сфармаваць новы ўрад.

Пасля афіцыйнага зацвярджэння парламентам Страўюма, раней займала пасаду міністра земляробства, стане першай у гісторыі Латвіі жанчынай-прэм'ерам. Яе кандыдатуру на гэты пост вылучыла самая буйная ў рэспубліцы партыя «Адзінства». Раней сёння са Страўюмай сустрэліся ўсе патэнцыйныя партнёры па кіруючай кааліцыі (альянс нацыяналістычных партыяў «Усё для Латвіі» і «Айчыне і свабодзе / Рух за нацыянальную незалежнасць Латвіі», Партыя рэформаў), якія выказалі ёй сваю падтрымку.

Пра тое, хто ўвойдзе ў новы ўрад, пакуль інфармацыі няма. Сама Страўюма адмовілася казаць пра гэта, адзначыўшы, што спісу новых міністраў у яе няма «ні ў сумцы, ні на стале». Зрэшты, крыніцы СМІ ўжо паведаміл, што свае пасады захаваюць міністр культуры Даце Мелбардэ і кіраўнік МУС Рыхард Казлоўскіс.

На пасадзе кіраўніка ўрада Страўюма зменіць Валдзіса Дамброўскіса, які ў лістападзе мінулага года пайшоў у адстаўку, узяўшы на сябе палітычную адказнасць за гібель 54 чалавек у гандлёвым цэнтры Maxima ў Рызе.

21 лістапада у будынка абваліўся дах, а пасля прыбыцця ратавальнікаў павалілася адна са сцен. Па адной з версій, прычынай надзвычайнага здарэння стала тое, што на даху гандлёвага цэнтра складалі будаўнічыя матэрыялы. У прэсе таксама выказваліся здагадкі, што яшчэ на этапе праектавання і будаўніцтва былі дапушчаныя памылкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?