Другая ракетка свету Вікторыя Азаранка ўзначаліць зборную Беларусі ў занальным раўндзе Кубка Федэрацыі, які 4—9 лютага пройдзе ў Будапешце.
Акрамя Азаранкі, у каманду ўвойдуць Вольга Гаварцова, Аляксандра Сасновіч і Ілона Крэмень, паведамляе афіцыйны твітэр Кубка федэрацыі.
Апошні раз за зборную Азаранка выступала вясной-2011.