Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч павіншаваў суайчыннікаў са святам Раства.

«Шчыра віншую вас з вялікім святам — Раством Хрыстовым! У гэты дзень у свеце з'явіўся Збаўца і завяшчаў усім нам любоў да братоў сваіх і згоду.

Сёння наша вялікая сям'я — Украінскі народ — просіць Бога, каб ён умацаваў нас у веры і адзінстве для пабудовы шчаслівай і квітнеючай краіны», — гаворыцца ў віншаванні.

Па словах кіраўніка дзяржавы, прыняцце 1025 гадоў таму хрысціянства спрыяла духоўнаму развіццю ўкраінскага народа — «яно стала падмуркам станаўлення нашага адзінства і дзяржаўнасці».

«У светлы дзень Раства Хрыстова я заклікаю ўсіх нас разам пераадольваць супярэчнасці і шукаць шлях да міру і любові», — гаворыцца ў віншаванні Януковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?