«Меркель знайшла непрыемнасцяў на сваю… галаву» —
пад такім загалоўкам на сайце расійскай газеты «Комсомольская правда» выйшаў артыкул пра няшчасны выпадак, які здарыўся з нямецкай канцлеркай.
Як паведамляе прэс-сакратар нямецкага ўрада, катаючыся на лыжах, 59-гадовая Ангела Меркель паламала косткі таза. З прычыны траўмы былі адмененыя ўсе яе афіцыйныя сустрэчы і паездкі ў бліжэйшыя тры тыдні.
Але «Камсамолка» западозрыла Меркель у сімуляцыі.
Гэтым, відаць абумоўлены тон, у якім вытрыманы той артыкул пад рубрыкай «Міжнародная палітыка». Падаю ў арыгінале, каб не сказіць перакладам стыль:
«Во время лыжной пробежки она не удержала равновесие и упала, сильно ударившись головой и пятой точкой.
Обнаружив вечером на своей попе большой синяк, Ангела поначалу не придала ему большое значение.
Однако, вернувшись в Берлин, все-таки показалась врачам. Их
вердикт был неутешительным для столь энергичной дамы — три недели постельного режима».
Усё гэта — спектакль, каб не паехаць на Алімпіяду ў Сочы «без ущерба для дружеских отношений с Владимиром Путиным», выкрывае «Камсамолка».
«У канцы мінулага года адразу некалькі сусветных палітыкаў вырашылі не ехаць у Расію з-за закона пра гей-прапаганду», — тлумачыць «КП».
Як паведамлялася, прэзідэнты Францыі і Нямеччыны, дарэчы, ігнаруюць гульні ў Сочы з-за «парушэння правоў чалавека ў Расіі і пераследу апазіцыі».
Да паведамлення пра Меркель падвярстаны каментар пра тое, што «ў лідараў Захаду мацнее разуменне, што магчымы байкот Алімпіяды заганяе ў пастку іх саміх»,
што «па-антырасійску настроеныя палітыкі спрабуюць зноў змяшаць спорт з палітыкай, напоўніцу выкарыстоўваючы падвойныя стандарты, каб як мацней «націснуць» на Маскву» і «пазбавіць сябе задавальнення ад вялікага спартыўнага свята».