Узгаранне адбылося ў другой палове дня 6 студзеня. Відавочцы адзначаюць, што полымем была ахоплена вярхушка ёлкі.
vk.com
Пажарныя спачатку спрабавалі патушыць агонь з зямлі, аднак вада не даставала да самага верху.
Для ліквідацыі ўзгарання давялося выкарыстоўваць аўтамабільную пажарную лесвіцу. Мяркуецца, што прычынай магло стаць кароткае замыканне ў электраправодцы гірлянды.
Вышыня ёлкі складае 37 метраў. У яе аснове знаходзіцца 26-метровая канструкцыя з металічных элементаў, да якіх мацуюцца каля 120 жывых елак. Яшчэ адно дрэва, вышынёй дзесяць метраў і зоркай, размешчана ў самым версе.
Дрэвы, якія пайшлі на канструкцыю елкі, былі спілаваныя ў месцах высечкі, якія праходзяць пад лініямі высакавольтных перадачаў.
0
0
0
0
0
0