Група археолагаў з Пенсільванскага ўніверсітэта выявіла ў Егіпце грабніцу фараона Себекхатэпа I.

Грабніца вагой каля 60 тон была знойдзена даследчыкамі з ЗША яшчэ год таму,аднак высветліць яе прыналежнасць удалося толькі цяпер.

Зрабіць гэта навукоўцы змаглі дзякуючы выяўленым ў грабніцы плітам з высечаным на іх імем Себекхатэпа I, а таксама выявам фараона на троне.

Акрамя грабніцы падчас раскопак у Абідасе (450 км на поўдзень ад Каіра) амерыканскія

археолагі выявілі таксама фрагменты старажытных каноп (сасудаў для захоўвання вантроб нябожчыкаў перад бальзамаваннем) і шматлікія прадметы з золата,

што, як мяркуецца, належалі Себекхатэпу.

Себекхатэп I правілаў Егіптам у 1730-я да нашай эры, у часы так званага Другога пераходнага перыяду. Кіраванне доўжылася крыху больш за чатыры гады (што для таго часу было значным тэрмінам). Пра самога фараона вядома мала. Тое, што ён пахаваны менавіта ў Абідасе, навукоўцы схільныя тлумачыць тым, што тут калісьці размяшчалася пабудаваныя ім храмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?