Канцлер ФРГ Ангела Меркель, якая на калядных святах атрымала траўму пры катанні на лыжах і з-за гэтага адмяніла шэраг сустрэчаў на найвышэйшым узроўні, у аўторак упершыню зноў з'явілася на публіцы: яна сустрэлася з дзецьмі з хору, што спяваюць калядкі, збіраючы такім чынам грошы на дабрачыннасць, ды праспявала з імі.

Global Look Press

Global Look Press

На традыцыйны прыём, які штогод праводзіцца ў ведамстве федэральнага канцлера ў цэнтры Берліна апошнія 30 гадоў, кіраўнік урада ФРГ прыйшла на мыліцах. У пачатку сваёй прамовы Меркель прызналася, што стаяць ёй пакуль даволі цяжка.

Пра тое, што Меркель звалілася, катаючыся на бегавых лыжах, і пацярпела, стала вядома 6 студзеня.

Інцыдэнт адбыўся ў Швейцарыі яшчэ да Новага года, аднак наколькі сур'ёзная гэтая траўма, канцлер даведалася толькі 3 студзеня — падчас медабследавання, якое прайшло ўжо па яе вяртанні ў Берлін. Спачатку Меркель меркавала, што ў яе толькі удар. Але рэнтген паказаў, што пацярпела адна з тазавых костак: у канцлера няпоўны пералом тазавай косткі.

Траўма, падобная да атрыманай Меркель, як правіла, лечыцца без ускладненняў і якіх-небудзь наступстваў, заявіла віцэ-прэзідэнт Аб'яднання нямецкіх хірургаў Юлія Зайферт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0