У Расіі пачалася адна з найвялікшых аперацыяў па падтрыманні бяспекі ў Алімпійскай гісторыі. Праз месяц у курортным горадзе Сочы на Чорным моры мае пачацца зімовая Алімпіяда.

Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Пучкоў паведаміў, што ад аўторка ўсе аддзелы, адказныя за бяспеку гасцей Алімпіяды, прыведзеныя ў баявую гатоўнасць.

За парадкам на Алімпіядзе будуць сачыць больш за 30 тысяч паліцыянтаў і вайскоўцаў пры падтрымцы бранятэхнікі. У Сочы будзе забаронены ўезд транспарту, які не мае мясцовай рэгістрацыі альбо акрэдытацыі на Алімпіяду. Доступ да зонаў вакол алімпійскіх аб’ектаў будзе магчымы толькі па квітках і з пасведчаннем асобы.

Захады бяспекі былі ўзмоцненыя пасля таго, як у Валгаградзе пры канцы мінулага месяца адбыліся два выбухі, ад якіх загінулі 34 чалавекі. Следчыя падазраюць у арганізацыі выбухаў ісламісцкіх баевікоў з Паўночнага Каўказу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?