На пляцоўцы change.org сабрана больш за 5.000 подпісаў пад зваротам работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі да Лукашэнкі і міністра аховы здароўя Васіля Жарко.

Падпісанты звароту, сапраўднае аўтарства якога невядома, патрабуюць прыняцця закона « Аб хуткай медыцынскай дапамозе»,

уключэння ў заканадаўства палажэнняў: аб забеспячэнні бяспекі медыкаў; аб страхаванні ад няшчасных выпадкаў на працы на сумы, якія дазваляюць правесці паўнавартаснае лячэнне, рэабілітацыю, якія пакрыюць шкоду сваякам у выпадку смерці работніка хуткай меддапамогі; аб сацыяльных гарантыях (жыллё, льготнае пенсійнае забеспячэнне, рэжым працы і адпачынку); аб забароне працы па адным медыцынскаму работніку ў брыгадзе; аб вызначэнні паказанняў для выкліку хуткай дапамогі; аб стварэнні ў рэгіёнах навучальных баз для ўдасканалення практычных навыкаў; пра ўзмацненне юрыдычнай адказнасці пры нападзе на работнікаў хуткай дапамогі «пры выкананні».

У звароце ўтрымліваецца патрабаваньне павысіць аклады медыцынскаму персаналу хуткай медыцынскай дапамогі як мінімум у два разы.

Падпісанты таксама патрабуюць унясення змяненняў у Правілы дарожнага руху. «Неабходна альбо ўсталяваць безумоўны прыярытэт машын хуткай медыцынскай дапамогі з уключанымі спецсігналамі і ўзмацніць жорсткасць меры пакарання ў дачыненні да асоб, якія перашкаджаюць праезду хуткай дапамогі з уключанымі спецсігналамі альбо пазбаўляюць хуткую дапамогу перавагі на дарозе», - гаворыцца ў звароце.

Увечары 7 студзеня на сайце change.org з'явілася паведамленне: «На жаль, мы вымушаныя закрыць петыцыю. Дзякуй, што падтрымлівалі нас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?