У нумары:

— У Мінску пратэстуе хуткая дапамога. Медыкі збіраюць подпісы за павышэнне заробкаў.

— Новы мітрапаліт. Хто такі Павел?

— «Сын апынуўся ў турме за тое, што пайшоў супраць сістэмы». Палітвязню Міколу Аўтуховічу 51 год.

— «Калі б Лукашэнка больш ездзіў, то лепш разумеў Еўрасаюз». У Польшчы мяркуюць, што палітвязняў могуць выпусціць перад Чэмпіянатам свету.

— Менш толькі ў Малдове і Украіне. Беларускі мінімальны заробак падрос, але застаецца меншым, чым у іншых краінах.

— Навошта становяцца донарамі касцявога мозгу? 23-гадовая Кацярына Шкор выратавала 16-гадовага хлопчыка з ракам крыві. Што штурхае на такія сур’ёзныя ўчынкі?

— «На калені! Я такіх, як ты!..» Адстаўны палкоўнік міліцыі застрэліў хлопца

— Фальшызацыя. Камертон Сяргея Ваганава.

— Саша Варламаў: Мне было агідна ад усяго і ўсіх. Гутарка з вядомым мадэльерам.

— Унікальны Васілёў камень. Археолагі знайшлі помнік XVIII cт. з надпісам беларускай лацінкай.

— Проза новага года. Пяць навінак, якія з’явіліся ў кнігарнях за апошнія тыдні.

— Каліноўскі ў Мінску. Алег Дзярновіч піша пра кінастужку, знятую ў 1927 годзе.

— Пра ката. І не толькі. Калядная казка Ганны Чакур.

— Дабудавалі «Чыжоўку-Арэну». Пляцоўка прыняла першыя гульні. Тут адбудуцца матчы чэмпіянату свету па хакеі.

* * *

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга.

Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0