Разгляд у судзе крымінальнай справы па факце смерці пацыенткі СТАА «Экамедсервіс-Медыцынскі цэнтр» пасля праведзенай пластычнай аперацыі пачнецца 9 студзеня, паведамілі ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.

«Разгляд пачнецца 9 студзеня ў 10.00», — распавялі ў судзе.

Паводле інфармацыі Генеральнай пракуратуры Беларусі, да крымінальнай адказнасці паводле арт. 428 Крымінальнага кодэкса Беларусі (службовая халатнасць) прыцягваюцца генеральны дырэктар і галоўны інжынер медцэнтра, а пааводле ч.2 арт.162 КК (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента) — доктар-анестэзіёлаг.

23-гадовая жыхарка Гродна Юлія Кубарава памерла пасля правядзення пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў камерцыйным медцэнтры «Экамедсэрвіс». Аперацыя праводзілася ў канцы сакавіка, пасля яе дзяўчына так і не прыйшла ў прытомнасць, была шпіталізавана ў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу Мінска, дзе чатыры тыдні правяла ў коме. Медыкам не ўдалося яе выратаваць — 23 красавіка яна памерла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?