У склад 364 акруговых выбарчых камісій, утвораных для выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў 27-га склікання, увайшлі 233 прадстаўнікі палітычных партый з 504 вылучаных.

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, большасць прадстаўнікоў партый, уключаных у акруговыя камісіі, прадстаўляюць праўладныя Камуністычную партыю Беларусі (148 чалавек з 173 вылучаных) і Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці (46 з 64).

У той жа час з 36 і 8 прадстаўнікоў апазіцыйных Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай сацыял -дэмакратычнай партыі (Грамада) у склад акруговых камісій не ўключаны ніводны чалавек. З 97 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» у склад камісій уключаныя толькі восем, з 44 Партыі БНФ — тры, з 41 Ліберальна -дэмакратычнай партыі - чатыры.

Грамадскія аб'яднанні прадстаўлены ў акруговых камісіях 2134 членамі. Сярод іх - 791 прадстаўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, 334 - «Белай Русі», 273 - БРСМ, 245 - Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, 220 - Беларускага саюза жанчын.

Усяго ў склад акруговых камісій увайшлі 4393 чалавекі (было вылучана 5438), з іх 3069 - жанчыны, 538 - дзяржаўныя службоўцы, 359 - грамадзяне да 30 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?