Улады Кітая часткова заблакавалі доступ да сайта выдання The Guardian. У рэдакцыі брытанскай газеты паведамляюць, што не ведаюць пра прычыны таго, што адбылося.

«Прычыны блакавання сайта The Guardian няясныя. Ні адзін са звязаных з Кітаем матэрыялаў, апублікаваных The Guardian за апошнія два дні, не мог быць успрыняты кіраўніцтвам краіны як небяспечны», - адзначае газета.

Выданне таксама адзначае, што

6 студзеня быў апублікаваны артыкул аб беспарадках у Сіньцзян- Уйгурскім аўтаномным раёне на паўночным захадзе Кітая.

«Мы расчараваныя тым, што сайт быў заблакаваны ў Кітаі. Спадзяемся, што доступ вернецца ў самы бліжэйшы час», - сказалі ў газеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?