Ваеннаслужачы 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, ураджэнец Мазыра 1992 нараджэння Аляксандр Сушчык, які пакінуў размяшчэнне вайсковай часткі ноччу 3 студзеня, выяўлены. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Сушчык затрыманы. Іншай інфармацыі з гэтай нагоды пакуль няма.

Першая інфармацыя аб здарэнні ў Мар'інай Горцы з'явілася ноччу 6 студзеня са спасылкай на старонку «Вконтакте» пошукава-выратавальнага атрада « Анёл», які дапамагае шукаць зніклых людзей. Паведамлялася, што вайсковец пакінуў частку са зброяй.

Пазней Міністэрства абароны заявіла: «Фактаў самавольнага сыходу з вайсковай часткі са стралковай зброяй ва Узброеных сілах няма. Інфармацыя, што распаўсюджваецца шэрагам інтэрнэт- рэсурсаў, аб тым, што вайсковец, які самавольна пакінуў вайсковую частку, мае пры сабе аўтамат Калашнікава, не адпавядае рэчаіснасці. Уся стралковая зброя воінскіх частак была і застаецца на месцах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?