Жаночая зборная Беларусі заняла 6-е месца ў эстафетнай гонцы на этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Рупольдынгу. Наша каманда выступала ў складзе Людмілы Калінчык, Надзеі Пісаравай, Анастасіі Дубарэзавай і Надзеі Скардзіна.

Выйграла Расія з вынікам 1 гадзіна 7 хвілін 22,2 секунды (0+7). Германія — 2-я — +7,7 (1+5). Нарвегія заняла 3-е месца +28,2 (2+8).

Беларускі саступілі Расіі 1 хвіліну 42,8 секунды (0+4).

Усяго стартавала 21 каманда.

У чацвер у Рупольдынгу пройдзе мужчынская эстафета, а ў пятніцу — жаночая індывідуальная гонка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0