7 студзеня ў Кармянскай раённай бальніцы памерла нованароджаная дзяўчынка, якая нарадзілася ў канцы снежня.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, дзіцяці стала дрэнна 6 студзеня, бацькі выклікалі «хуткую», якая даставіла дзяўчынку з вёскі Літвінавічы ў раённую бальніцу.
Праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы, але дзяўчынка памерла.
Прызначаны экспертызы. Прычына смерці пакуль невядомая.
Кармянскі РАСК праводзіць праверку па гэтым факце.