Прэм'ер Літвы Альгірдас Буктявічус сцвярджае, што еўра будзе ўведзены ў краіне ў 2015 годзе. Лідар сацыял-дэмакратаў кажа, што не разумее сцвярджэнняў спікера Сейму, прадстаўніцы Партыі працы Ларэты Граўжынене аб тым, што ўвядзенне еўра павінна абмяркоўвацца з партнёрамі па кааліцыі, у адваротным выпадку яна не падтрымае гэтае рашэнне.

Граўжынене выказала незадаволенасць тым, што з партнёрамі па кааліцыі не ўзгаднялі дату ўвядзення еўра, таму неабходныя дыскусіі.

Ужо больш за год урад Літвы дэкларуе мэту ўвесці еўра са студзеня 2015. Рашэнні ўраду і Сейму ў апошні час накіраваныя менавіта на тое, каб у краіны не ўзнікла фармальных перашкод для ўвядзення еўра — да 1,9 % скарочаны фіскальны дэфіцыт краіны ў гэтым годзе, улады робяць усё, што ад іх залежыць, каб Літва адпавядала Маастрыхцкаму крытэру інфляцыі.

Літ цяпер «прывязаны» да еўра, аднак, як сцвярджаюць прыхільнікі агульнаеўрапейскай валюты, Літва не можа карыстацца перавагамі, якія дае знаходжанне ў зоне еўра. Аналітыкі лічаць, што з еўра краіна атрымала б відавочную матэрыяльную выгаду ад эканамічнага росту, інвестыцый, надзейнасці і ў пытанні кошту грошай.

Літва па прычыне перавышэння паказчыка інфляцыі не змагла ўвесці еўра ў пачатку 2007 года. З пачатку 2011 года да зоны еўра далучылася Эстонія, а з пачатку 2014 — Латвія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?