Палажэньне пра вадалазна‑ратаўнічую службу — сёньня настольная кніга супрацоўнікаў дзяржкантролю Віцебскай вобласьці. Прачытанае там, на справе не супала з рэчаіснасьцю. Праверка паказала, што ў мясцовым «Асводзе» неэфэктыўна выкарыстоўваюцца грошы. Не абсталяваныя належным чынам ратаўнічыя пасты, часьцей за ўсё перад вачыма правяральнікаў паўставала пустка, на якой самотна нёс службу пэнсіянэр.

«Асвод» (Таварыства садзейнічаньня разьвіцюць воднага транспарту і аховы жыцьця на водах) — дзяржаўная грамадзкая арганізацыя й фінансуецца з абласнога бюджэту. Сёлета ім вылучана паўтара мільярда рублёў. Ратавальнікі на водах высновы супрацоўнікаў дзяржкантролю аспрэчваюць і сваёй заслугай лічаць вялікую прафіляктычную працу.

Правяральнікам так і не назвалі самыя небясьпечныя вадаёмы для купаньня. Няма ўліку эфэктыўнай працы канкрэтнага калектыву супрацоўнікаў. На пяці ратавальных станцыях зьдзівіў прадстаўнікоў дзяржкантролю й спіс наяўных мэдыкамэнтаў. Аказваецца, калі чалавека і выратуюць, аказаць яму першую мэдычную дапамогу няма чым.

Паводле ont.by

Глядзі яшчэ:
Наша Нарач. Несэзон
Юрмала. Несэзон
Фотарэпартажы з блоґу Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0