Форвард Арцём Канцавы пакінуў БАТЭ, інфармуе афіцыйны сайт «жоўта-сініх».

fcbate.by

fcbate.by

У форварда скончыўся тэрмін дзеяння кантракта з барысаўскім клубам, які па ўзаемнай дамоўленасці вырашана было не працягваць.

У 2010-м БАТЭ ўзяў Канцавога ў гадавую арэнду, пасля чаго цалкам выкупіў трансферныя правы на форварда

Усяго за гады гульні за БАТЭ Канцавы правёў 194 матчы, у якіх вызначыўся 58 разоў (чэмпіянат Беларусі — 137/35, Кубак — 19/18, Суперкубак — 3/0, Ліга чэмпіёнаў — 22/1, Ліга Еўропы — 7/1, Кубак Інтэртота — 6/3).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0