Пра гэта паведаміў сёння начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела (радыяцыйны маніторынг) ДУ «Рэспубліканскі цэнтр радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Юрый Голікаў.

Як адзначыў Юрый Голікаў, у Беларусі дзейнічае пералік тэрыторый (населеных пунктаў і іншых аб'ектаў), якія адносяцца да зон радыеактыўнага забруджвання. У залежнасці ад змянення радыяцыйнага становішча зацвярджаецца і пераглядаецца адзін раз у пяць гадоў Саветам Міністраў Беларусі. «У канцы 2014 года пералік чарговы раз будзе перагледжаны. Шэраг населеных пунктаў падлягае выключэнню са спіса. Маніторынг стану ў іх паветра, вады, глебы, які праводзіцца на гэтых тэрыторыях, паказвае, што ўсе паказчыкі адпавядаюць норме», - растлумачыў ён. Гэта звязана з тым, што ў выніку распаду ізатопаў змяншаецца як шчыльнасць забруджвання глебы, так і доз апрамянення насельніцтва.

Пералікам тэрыторый (населеных пунктаў і іншых аб'ектаў), якія адносяцца да зон радыеактыўнага забруджвання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў ад 1 лютага 2010 года нумар 132, да зоны пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем аднесены 1904 населеныя пункты, да зоны з правам на адсяленне - 480, да зоны наступнага адсялення - 18. У зоне першачарговага адсялення населеных пунктаў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?