Больш за месяц без трэнера заставаўся срэбраны прызёр чэмпіяната Беларусі.

Сёння «гарнякоў» узначаліў вядомы спецыяліст Сяргей Бароўскі. Кантракт падпісаны па сістэме «1+1».

Вакансія трэнера «Шахцёра» вызвалілася пасля таго, як у канцы сезона каманду пакінуў Уладзімір Журавель. Ён чатыры гады трэніраваў каманды і штогод заваёўваў з ёй срэбраныя медалі. Але ніводнага разу не праходзіў раўнд у еўракубках.

Цяпер Журавель узначаліў мінскае «Дынама».

Сяргею Бароўскаму – 57 гадоў. Ён чэмпіён СССР 1982 года ў складзе мінскага «Дынама». Правёў дваццаць адну гульню за зборную СССР.

Трэнерскую кар’еру пачаў у 1989 годзе, узначаліўшы клуб «Маладзечна». Двойчы трэніраваў зборную Беларусі. Менавіта пры ім была атрыманая славутая перамога над Галандыяй – 1:0. У другі раз яго кар’ера ў зборнай скончылася ганебным паразай ад Андоры – 0:2.

«Шахцёр» стане восьмым беларускім клубам у кар’еры Бароўскага. Яшчэ ён папрацаваў у Малдове, Літве (стаў чэмпіёнам з «Каўнасам»), Украіне. Апошнім яго месцам працы была моладзевая зборная Казахстана, але быў адпраўлены ў адстаўку пасля паразы ад беларусаў.

Бароўскі вядомы сваімі доўгімі тэарэтычнымі заняткамі. Кажуць, што ніводзін беларускі трэнер не ўдзяляе столькі ўвагі тэорыі, як Бароўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?