У Гродне школьніцу пераехаў 15- тонны КамАЗ з прычэпам, паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

Жудаснае ДТЗ адбылося сёння ў другой палове дня. 13-гадовая школьніца з сябрам вярталіся дадому з Цэнтра пазашкольнай працы, дзе ўдзельнічалі ў мерапрыемстве. На скрыжаванні вуліц Соламавай і Савецкіх Памежнікаў паблізу пешаходнага пераходу яны развіталіся. Дзяўчынка пайшла праз дарогу ў бок вуліцы Саломавай. Раптам на скрыжаванні з'явіўся КамАЗ.

Грузавік паварочваў з боку бальніцы ўправа, у кірунку вёскі Баранавічы. Папярэдне можна казаць, што на дадатковай секцыі святлафора гарэла зялёная стрэлка, паведаміў Яўген Дудко. Не пераканаўшыся ў адсутнасці людзей на пераходзе, кіроўца, не зніжаючы хуткасці, працягнуў паварот.

Па словах відавочцаў, дзяўчынка пераходзіла вуліцу на міргаючае зялёнае святло, а, заўважыўшы аўтамабіль, паскорыла рух, але не паспела дайсці да падзяляльнай зоны. Пасля быў удар левым бокам бампера, затым 15-тонная машына трыма коламі з левага боку пераехала дзіця, піша БелТА.

Як пазней паведаміла ДАІ Гродна, пацярпелая сканала ў рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0