Беларускія біятланісты спынілі сваё выступленне ў эстафеце на трэцім этапе — Уладзімір Чапелін сышоў з дыстанцыі пасля таго, як на другім рубяжы зарабіў два штрафных кругі. Беларус сышоў са стрэльбішча, а на фінішы так і не з'явіўся.

Няўдалы вынік зборнай пракаментаваў старэйшы трэнер каманды па біятлоне, Алег Рыжанкоў: «Чапелін паспяхова прыняў эстафету і пачаў адыгрываць адставанне. Але пры праходжанні першага круга ён няўдала ўпаў і моцна пашкодзіў вінтоўку. Яму замянілі зброю перад першай стральбой, але, відавочна, што новы інвентар яму не падышоў. Гэтым і абумоўлена вялікая колькасць промахаў і штрафныя кругі на стойцы. У гэты ж час Уладзімір парушыў правілы абыходжання са зброяй і быў дыскваліфікаваны. Як вы разумееце, далейшае працяг гонкі стаўся немагчымым.» 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?