Калі Уолт Дысней паабяцаў сваім дочкам зняць кіно паводле іх ўлюбёнай казкі Памэлы Трэверс «Мэры Попінз», ён нават не ўяўляў, што на выкананне гэтага абяцання спатрэбіцца больш за дваццаць гадоў. У спробе атрымаць правы на экранізацыю кнігі, Уолт сутыкнуўся з нязгодлівай брытанскай пісьменніцай, якая не хацела, каб яе гераіня была «сапсаваная» галівудскім падыходам да стварэння фільмаў. Толькі ў пачатку 60-х яна пагадзілася асабіста прыехаць у Лос-Анжэлес і пачаць перамовы аб экранізацыі.

На працягу двух тыдняў 1961 года, пакуль доўжыліся перамовы з Трэверс, Уолт Дысней выкарыстаў усе хітрыкі. Ён прэзентаваў ідэі і эскізы да фільма, спрабаваў ўразіць пісьменніцу цудоўнай музыкай, напісанай таленавітымі кампазітарамі братамі Шэрман, і нават зладзіў экскурсію ў Дыснэйлэнд. Аднак Трэверс не ішла ні на якія ўгаворы, і знакаміты кінематаграфіст ледзь было не адмовіўся ад сваёй задумы…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?