З назначэннем Мітрапаліта Паўла Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі звязваюць надзеі на пераўтварэнні ва ўнутраным жыцці царквы, на актывізацыю яе сацыяльнага служэння і асветніцкай дзейнасці.

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэміі прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, спецыяльнай прэміі прэзідэнта «Беларускі спартыўны Алімп» 2013 года.

«Для нас вельмі важна, што новым кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы стаў чалавек мудры, вопытны, які пабачыў свет», - сказаў Лукашэнка.

Ён запэўніў, што дзяржава акажа ўсямерную дапамогу Мітрапаліту Паўлу ў рэалізацыі яго ініцыятыў. Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да народа з просьбай прыняць Мітрапаліта Паўла як свайго, роднага па духу чалавека.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краіне любяць Філарэта, які аддаў 35 гадоў служэнню царкве ў Беларусі. Ён выказаў надзею, што Філарэт справіцца з хваробай і «заўсёды будзе ў нашых шэрагах».

Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што сёння праваслаўная царква з'яўляецца адным з духоўных слупоў грамадства і адзінай канфесіяй, з якой урад заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве.

Паводле слоў Мітрапаліта Паўла, Філарэт узняў на высокі ўзровень узаемадзеянне дзяржавы і царквы. «Я пастараюся, каб тое, што зрабіў Філарэт, прадоўжылася, каб мы не разбуралі, а стваралі», - сказаў ён.

Мітрапаліт Павел з задавальненнем адзначыў, што ў гэтыя калядныя дні ў Беларусі робіцца акцэнт на духоўнае адраджэнне, а гэта, на яго думку, садзейнічае працвітанню краіны.

Ён таксама падкрэсліў, што словы кіраўніка краіны з'яўляюцца яснай, намечанай праграмай, па якой павінен ісці кіраўнік беларускай царквы.

Мітрапаліт перадаў ад імя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла кіраўніку Беларусі і ўсяму беларускаму народу благаславенне, мір і любоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?