У снежні, нягледзячы на традыцыйнае пераднавагодняе павелічэнне выдаткаў, беларусы сур'ёзна закупіліся замежнай валютай. Паводле звестак Нацбанка, за месяц аб'ём чыстай куплі вырас у 2 разы ў параўнанні з лістападам, да 318 млн даляраў у эквіваленце.

Паводле Нацбанка, у снежні грамадзяне павялічылі куплю валюты на 28,8% у параўнанні з лістападам, продаж — на 10,4%.

Першы пік росту куплі валюты ў мінулым годзе адзначаны ў ліпені, калі сезон адпачынкаў супаў з хваляй дэвальвацыйных чаканняў. Актыўнасць насельніцтва на валютным рынку заставалася высокай у другім паўгоддзі на фоне паступовага аслаблення беларускага рубля да кошыку валют і абвастрэння дэвальвацыйных чаканняў у грамадзян.

Усяго ў 2013-м годзе грамадзяне Беларусі купілі наяўнай замежнай валюты на 9,193 млрд даляраў у эквіваленце, прадалі — 7,831 млрд.

Беларускія суб'екты гаспадарання з пачатку года купілі 22,554 млрд даляраў, прадалі 22,955 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?