На таргах рэалізавана 410 зямельных участкаў на агульную суму Br75 млрд 355 млн.

У рэйтынг самых дарагіх увайшлі зямельныя ўчасткі ў:

1. вёсцы Аколіца Астрашыцка-Гарадоцкага с/с — Br2 млрд 334 млн.

2. аграгарадку Ждановічы Ждановіцкага с/с - Br1 млрд 141 млн.

3. вёсцы Лапаравічы Папярнянскага с/с — Br1 млрд 098 млн.

4. вёсцы Лапаравічы Папярнянскага с/с — Br907 млн.

5. вёсцы Лапаравічы Папярнянскага с/с — Br825 млн.

6. аграгарадку Ждановічы Ждановіцкага с/с — Br759 млн.

7. вёсцы Драздова Бараўлянскага с/с — Br695 млн.

8. вёсцы Крыжоўка Ждановіцкага с/с — Br689 млн.

9. вёсцы Лапаравічы Папярнянскага с/с — Br682 млн.

10. вёсцы Аколіца Астрашыцка-Гарадоцкага с/с — Br630 млн.

Дзясяты радок у рэйтынгу разам з участкам у вёсцы Аколіца падзялілі і 3 ўчасткі ў вёсцы Бараўляны Бараўлянскага сельсавета. Кожны з іх таксама быў прададзены за Br630 млн.

Для параўнання. У 2012 годзе Мінскім райвыканкамам арганізавана і праведзена 46 аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян РБ у Мінскім раёне. На іх прададзена 509 зямельных участкаў.

Найбліжэйшы аўкцыён па продажы зямельных участкаў у Мінскім раёне адбудзецца 24 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?