Роберт Генін. Пастух, які адпачывае. 1912. Ліст № 8 з цыклу «Кампазіцыі з фігурамі» Папера, налепленая на кардон, літаграфія З калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (Мінск)

Роберт Генін. Пастух, які адпачывае. 1912. Ліст № 8 з цыклу «Кампазіцыі з фігурамі» Папера, налепленая на кардон, літаграфія З калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (Мінск)

У мастацтвазнаўстве існуе тэрмін мастакі «парыжскай школы». Пад ім разумеюць творцаў, які пэўны час жылі ў Парыжы і зведалі ўплыў гэтага горада ў сваім мастацтве. Сярод іх ёсць і беларусы.

Прычым тыя творцы, якія атрымалі сусветную вядомасць (Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Цадкін), так і больш вядомыя на радзіме (Якаў Балглей, Міхаіл Кікоін, Павел Крэменя, Сэм Царфін, Восіп Любіч).

Да другой групы адносіцца і Роберт Генін (1884-1941), чый лёс быў багаты на падарожжы.

Генін нарадзіўся ў вёсцы Высокае Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні. Атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю ў Вільні і Адэсе. У 1902 з’ехаў у Мюнхен, пасля чаго жыў і працаваў у Германіі, Швейцарыі і Францыі. У 1936 годзе поўны энтузіязму, Генін вярнуўся ў СССР, каб ажыццявіць размалёўку сцен грамадскіх будынкаў у Маскве. Восенню 1941 года мастак скончыў жыццё самагубствам.

На выставе прадстаўлены цыкл аўталітаграфій «Кампазіцыі з фігурамі» (1912), перададзены ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музею Аляксеем і Марынай Радзівонавымі ў 2012 годзе, а таксама працы, створаныя мастаком падчас яго падарожжа на востраў Балі ў 1926 годзе.

Да выставы Аляксей Радзівонаў падрыхтаваў каталог, у якім падрабязна разглядаецца «балійскі» перыяд творчасці Геніна. Там прадстаўлены больш за 100 работ, створаных падчас падарожжа на Балі (большасць твораў публікуецца ўпершыню).

Выстава будзе працаваць да 3 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?