У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі 11 студзеня пройдзе дабрачынная акцыя па раздачы бяздомных жывёл «Быць дабру!».

У акцыі возьмуць удзел 60 катоў і сабак, якіх падабралі з вуліцы і апякаюць валанцёры і ГААЖ «Эгіда». Усе жывёлы прышчэпленыя, большасць — стэрылізаваныя, адзначаюць арганізатары.

Ахвотныя ўзяць гадаванца павінны мець пры сабе пашпарт, бо пры перадачы жывёлы новаму ўладальніку складаецца акт прыёмкі-перадачы. Акрамя таго, ахвотныя ўзяць сабаку павінны мець пры сабе павадок і ашыйнік, ката — пераноску або сумку. Арганізатары рэкамендуюць не прыводзіць не зарэгістраваных у акцыі жывёл.

Мерапрыемства будзе праходзіць у Мармуровай зале палаца з 13 да 16 гадзін.

У рамках акцыі адбудуцца выступленні артыстаў, конкурсы для дзяцей і дарослых, а таксама ўзнагароджанне пераможцаў навагодняга фотаконкурсу.

На акцыю можна прынесці ахвяраванні на ўтрыманне жывёл у прытулку: сухі корм, кансервы, латкі для катоў, напаўняльнік для каціных прыбіральняў, сродкі ад глістоў і блох, пераноскі для катоў і шчанят і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?