Паводле слоў першага намесніка міністра гандлю Артура Карповіча, аднымі з першых да гэтай сістэмы падключыліся буйныя ўнівермагі краіны — ГУМ, ЦУМ, «Беларусь», «ГД «На Нямізе».

Дагэтуль згаданай паслугай у арганізацыях гандлю рэспублікі скарысталіся больш як 200 іншаземцаў з 42 краін. Агульная сума аформленых чэкаў Tax Free на 4 студзеня склала 620 млн. беларускіх рублёў, сярэдняя сума чэка — 3,3 млн. рублёў, сума вяртання ПДК у сярэднім па адным чэку — 0,7 млн. рублёў.

Tax Free — гэта сістэма вяртання падатку на дададзены кошт (ПДК), выплачанага пры ажыццяўленні куплі замежнымі грамадзянамі (фізічнымі асобамі, якія не маюць пастаяннага месца жыхарства ў дзяржаве — члене Мытнага саюза), пасля пацвярджэння вывазу тавараў за межы Мытнага саюза. Гэта сістэма ў Беларусі распаўсюджваецца не на ўсе, а толькі на асобныя катэгорыі тавараў, што абкладаюцца ПДК па стаўцы 20%, і прадугледжвае вяртанне 15% ад сумы куплі. Пакупнікі атрымліваюць права на вяртанне ПДК па сістэме Tax Free пры ажыццяўленні куплі на суму большую за 800 тыс. беларускіх рублёў цягам аднаго працоўнага дня ў адным магазіне, які бярэ ўдзел у праграме вяртання ПДК.

5 ліпеня 2013 года РУП «Белмытнясэрвіс» стала аператарам сістэмы Tax Free. Партнёры аператара — РУП «Белпошта» і ААТ «ААБ «Беларусбанк». ПДК не будуць вяртаць пры куплі тытунёвых вырабаў і алкаголю. Са спісу таксама выпадаюць дзіцячыя тавары, прадукты харчавання (для іх устаноўлены льготны ПДК) і аўтамабільнае паліва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?