На 10.00 11 студзеня пад петыцыяй падпісаліся ўжо больш за 7 тыс. чалавек. Зварот аформлены ад работнікаў службы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.

Патрабаванні петыцыі тыя ж: прыняць Закон «Аб хуткай медыцынскай дапамозе», тэрмінова павысіць аклады медыцынскага персаналу хуткай дапамогі як мінімум у 2 разы. «Мы не забыліся, што ёсць такія паняцці, як сумленне, абавязак, прафесіяналізм. Чаму мы павінны працаваць за такую зневажальна нізкую зарплату і ў такіх умовах?»

Медыкі таксама патрабуюць унесці змены ў Правілы дарожнага руху. «Неабходна альбо ўсталяваць безумоўны прыярытэт машын хуткай медыцынскай дапамогі з уключанымі спецсігналамі і ўзмацніць жорсткасць мер пакарання ў дачыненні да людзей, якія перашкаджаюць праезду хуткай дапамогі пры уключаных спецсігналах, альбо пазбавіць хуткую дапамогу прыярытэту на дарозе», — гаворыцца ў звароце.

 Як паведамлялася раней, петыцыя на сайце change.org была размешчана 6 студзеня і знята на наступны дзень. Тады за суткі пад зваротам да Лукашэнкі і міністру аховы здароўя падпісалася больш за 5 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?