Работнік Мінскага трактарнага завода атрымаў апёкі ад успышкі пары клею пры правядзенні рамонтных работ.

Выпадак адбыўся раніцай 10 студзеня. Работнікі хуткай медыцынскай дапамогі паведамілі пра паступленне ў прыёмнае аддзяленне бальніцы мужчыны з апёкамі.

Паводле папярэдняй версіі, у ліцейным цэху РУП «МТЗ» пры правядзенні планавых работ па аклейванні футроўкі ў індукцыйнай печы ўспыхнула пара клею. У выніку плавільшчык металу 1968 года нараджэння атрымаў тэрмічныя апёкі цела 1—3-й ступеняў (35% паверхні цела).

Прычына здарэння ўстанаўліваецца, магчымая — парушэнне тэхнікі бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?