Як стала вядома Football.by, бразільскі паўабаронца з беларускім пашпартам Рэнан Брэсан стане футбалістам чэмпіёна Казахстана — «Актабе» з Акцюбінска.

У канцы студзеня Брэсан далучыцца да казахстанскай каманды на другім зборы ў Турцыі.

Чакаецца, што кантракт хаўбека зборнай Беларусі з «Актабе» будзе разлічаны на два гады.

Раней паведамлялася, што Брэсан не даў станоўчага адказу бразільскім «Спорт Рэсіфі».

Мінулы, 2013-ы год, Рэнан Брэсан правёў у расійскай «Аланіі», якая вылецела з расійскай прэм'ер-лігі, а потым гульцу доўгі час не плацілі заробак. Ён разарваў кантракт і з'ехаў у Бразілію.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0