У Магілёве ратавальнікі знялі падлетка з парапета даху шматпавярховага дома.

10 студзеня ў 15.00 паступіла паведамленне аб тым, што на даху шматпавярхоўкі стаіць падлетак.

Да месца выкліку былі накіраваны падраздзяленні МНС, у тым ліку работнікі псіхалагічнай службы. Ратавальнікі ўстанавілі «куб жыцця» і па стацыянарнай лесвічнай клетцы падняліся на дах дома. Старшаму ратавальніку-пажарнаму старшыне ўнутранай службы Сяргею Боцману ўдалося ўстанавіць кантакт з падлеткам.

Падчас гутаркі ратавальнік падышоў да падлетка, абхапіў яго і вывеў з парапета на дах.

Прычынай здарэння, паводле папярэдняй версіі, з'яўляецца канфлікт у школе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?