У нямецкім Рупольдынгу, у рамках Кубка свету па біятлоне, прайшла сёння гонка пераследу.

Гонку выйграла прадстаўніца Чэхіі Габрыэла Саўкалава з вынікам 30 хвілін 39,8 секунды (0 промахаў).

Другая — Тура Бергер (Нарвегія, +9,7; 1 промах). Трэцяя — Кайса Мякяр'яйнен (Фінляндыя, +38,9; 3 промахі).

Беларуска Надзея Скардзіна фінішавала 9-й, абышоўшы лідара зборнай Дар'ю Домрачаву, якая ў выніку 12-я.

Вынік Скардзіна +1.13,4 (0 промахаў), Домрачавай — +1.18,5 (5 промахаў).

Наступны этап Кубка свету па біятлоне пройдзе ў італьянскай Антэрсельве 16—19 студзеня, а затым біятланісты будуць ужо спаборнічаць на Алімпійскіх гульнях у Сочы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0