Фота Аляксандра Аранца, Unian.ua

Фота Аляксандра Аранца, Unian.ua

На цэнтральнай плошчы Кіева, нягледзячы на дождж, сёння 12 студзеня сабраліся дзясяткі тысяч чалавек. Сёння плануецца аб'явіць план далейшых дзеянняў.

Сёння актывісты Аўтамайдану плануюць правесці пад рэзідэнцыяй прэзідэнта Украіны чарговую акцыю пад назвай «Парадак для Януковіча». На Еўрапейскай плошчы для аўтапрабегу сабралася больш за сто аўтамабіляў.

Пратэсты ў Кіеве (дэманстранты пратэставалі супраць адмовы ад падпісання дамовы з ЕС, а таксама за адстаўку урада Азарава і прэзідэнта Януковіча), пачаліся 21 лістапада.

У нядзелі на Майдане 24 лістапада, 1 снежня, 8 і 15 снежня збіраліся некалькісоттысячныя веча. Актыўнасць пайшла на спад пасля падпісання Януковічам 17 снежня дамоваў у Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?