Літаратура22

Леанард Коэн. «I'm Your Man» у перакладзе Андрэя Хадановіча

Я ўвесь твой

Скажаш быць каханкам — калі ласка
Ўсё, што ў смак табе
Скажаш іншым быць, надзену маску:
Як маньяк табе?
Можаш мне разбіць ушчэнт машыну
Можаш учыніць свайму мужчыну
Мардабой —
Я ўвесь твой

Загадай баксёрам быць
На рынг пайду грамілаю
Загадай шафёрам быць
Куды паедзем, мілая?
Пагуляць у доктара хацела?
Адкажу за кожны лапік цела
Галавой
Я ўвесь твой

На месяцы
Павесіцца
Як пёс на ланцугу
Я колькі мусіў, столькі хлусіў
Толькі зараз не магу
І як ні лі тут слёз
Шчаслівы лёс
Не свеціць нам дваім
Але я буду выць
На поўню сну
Рваць сэрца
Й грызці прасціну
Пусці ў свой грэшны рай
Прабач і дай, дай
Быць тваім

Хочаш не спазніцца на вяселле
Я спыню цягнік
Хочаш ноч правесці на панэлі
Без мяне — я знік
Хочаш бацьку для свайго дзіцяці
Хочаш па траве са мной гуляць ці
Пад травой —
Я ўвесь твой

Скажаш быць каханкам — калі ласка
Ўсё, што ў смак табе
Скажаш іншым быць, надзену маску
Вось маньяк табе…

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»5

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі26

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць