Пракуратура Мінска накіравала ў гарадскі суд матэрыялы ў дачыненні да 23-гадовага мінчаніна, які забіў сваю двухгадовую стрыечную сястру.
Пра гэта паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Мінска Андрэй Нікіценка.
Нагадаем, вечарам 9 кастрычніка 2013 года малады чалавек скінуў з балкона сваёй кватэры, размешчанай на 12-м паверсе дома па праспекце Незалежнасці ў мікрараёне Усход, стрыечную сястру, якая знаходзілася ў гасцях. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў дзяўчынка памерла на месцы.
Паводле слоў прадстаўніка пракуратуры, матэрыялы накіраваны ў суд для прыняцця прымусовых мер бяспекі і лячэння. Эксперты ўстанавілі, што абвінавачваны пакутуе на хранічнае псіхічнае расстройства.