17 студзеня (пятніца) ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а) адбудзецца сяброўскі прагляд ангельскага серыяла «Блэк букс», які ў перакладзе атрымаў назву «Кнігарня логвінаЎ». Гарадзенец Ігар Логвінаў завёў для сваёй асалоды кнігарню ў Мінску. На падхопе яго сябры – Кася і Паўло. Рэаліі – чыста мінскія, гумар - чыста гарадзенскі.

Мы пакажам першыя дзве серыі першага сезона «Сардэчна выганяем!» і «Кароль Серабранкі». Пачатак прагляду а 19. Прагляд – некамерцыйны, уваход – вольны. Не забудзьцеся захапіць папкорн (і, хто мае патрэбу, акуляры).

Палядзець серыял анлайн можна тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?