Увечары 11 студзеня ў вёсцы Палкоцічы Іванаўскага раёна 24-гадовы вадзіцель «Опеля-Амегі» ўчыніў наезд на дзвюх пенсіянерак, якія ішлі па праезнай частцы ў спадарожным напрамку.
У выніку ДТЗ 57-гадовая жанчына ад атрыманых траўм памерла на месцы, 69-гадовая была дастаўлена ў Іванаўскую цэнтральную раённую бальніцу. У пацярпелай — закрытая чэрапна-мазгавая траўма цяжкай ступені, удар галаўнога мозгу, пералом касцей левай галёнкі, пералом правай ключыцы, множныя пераломы рэбраў.
У вадзіцеля «Опеля» выяўлена 2,4 праміле алкаголю. Ён затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Пінчанін атрымаў вадзіцельскія правы ў сакавіку 2013 года.
Іванаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 4 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) у дачыненні да 24-гадовага жыхара Пінска